A A+ A++

Хрысціянскі прапаведнік, бацька семярых дзяцей Сергій Мельянец з’ехаў з Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец у царкве. Варшава, Польшча. 22 траўня 2022 года.

Фота: Карына Пашко / Белсат

Па звестках ініцыятывы, яго затрымалі ў Менскім гарадскім судзе 19 сакавіка, дзе адбываўся разгляд справы журналіста Ігара Карнея (суд прыгаварыў палітзняволенага да 3 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 3611 КК – «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).

Адзначаецца, што Сергій Мельянец «прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітоўна падтрымаць Ігара».

Мужчына адбыў два адміністратыўныя тэрміны агульнай працягласцю 25 сутак.

Раней паведамлялася, што Мельянец быў затрыманы 20 сакавіка, а на наступны дзень арыштаваны на 13 сутак (ужыты да яго артыкул КаАП невядомы). Потым яго арыштавалі яшчэ на 12 сутак.

Мельянец з’яўляецца актыўным карыстальнікам сацыяльных сетак, змест якіх дэманструе яго антываенную хрысціянскую пазіцыю.

Пасля выбараў 2020 года яго затрымлівалі за бел-чырвона-белыя жалюзі на акне і аштрафавалі.

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułList do kandydata na prezesa PZLA w sprawie “chorążego” Nowickiego i przesądów. “Stuknij w czoło”
Następny artykułInnowacyjny projekt „Akademic”